Гукі.бай
BE
RU BE EN

Аплата і бяспека плацяжоў

Змест

Рэдакцыя ад 16 лістапада 2026 года.

1. Што можна аплаціць

Падпіска «Прэміум» на сервіс «Гукі.бай», які прадастаўляе Общество с ограниченной ответственностью «Медиатек» (УНП 191461969, юрыдычны адрас: Республика Беларусь, Минск, Мележа 1, 330-1). Гэта лічбавая паслуга: фізічных тавараў і дастаўкі няма. Доступ да Прэміума адкрываецца ў вашым акаўнце адразу пасля паспяховай аплаты і дзейнічае 30 дзён.

  • Кошт: 5,90 BYN за 30 дзён.
  • Бясплатны тарыф застаецца: каб слухаць музыку, плаціць не абавязкова.
  • Што ўваходзіць у Прэміум і што ў бясплатны тарыф, паказана ў Наладах прыкладання.

2. Як аплаціць

  1. Адкрыйце вэб-версію app.guki.by і ўвайдзіце па нумары тэлефона.
  2. Зайдзіце ў Налады → Прэміум і націсніце «Аформіць Прэміум». Пры жаданні адзначце аўтапрадаўжэнне.
  3. Вы перайдзеце на старонку аплаты плацёжнага сервісу bePaid. Увядзіце даныя карты і пацвердзіце плацёж (пры неабходнасці банк папросіць код 3-D Secure).
  4. Пасля аплаты вы вернецеся ў Налады, і Прэміум стане актыўным.

Прымаюцца банкаўскія карты Visa, Mastercard і Белкарт. Плацёж у беларускіх рублях (BYN). Аплата ў мабільных прыкладаннях з крам Apple і Google цяпер недаступная: аформіць падпіску можна ў вэб-версіі.

3. Аўтапрадаўжэнне

Калі вы адзначылі «Падаўжаць аўтаматычна», пры першай аплаце банк захоўвае вашу карту, і за суткі да заканчэння аплочанага тэрміну мы спісваем 5,90 BYN за наступныя 30 дзён. Калі спісанне не прайшло тры разы запар, аўтапрадаўжэнне адключаецца, а доступ дзейнічае да канца аплочанага тэрміну.

Адключыць аўтапрадаўжэнне можна ў любы момант: Налады → Прэміум → «Адключыць аўтапрадаўжэнне». Наступныя спісанні спыняцца, аплочаны тэрмін захаваецца. Без вашай адзнакі карта не захоўваецца і грошы паўторна не спісваюцца.

4. Бяспека плацяжоў

  • Даныя карты ўводзяцца толькі на старонцы плацёжнага сервісу bePaid, а не на сайце або ў прыкладанні «Гукі.бай». Канал абаронены шыфраваннем (HTTPS).
  • Мы не бачым і не захоўваем нумар, тэрмін дзеяння і код CVC вашай карты. Мы захоўваем толькі службовы ідэнтыфікатар (токен) захаванай карты, калі вы ўключылі аўтапрадаўжэнне, і апошнія чатыры лічбы карты, каб вы пазналі сваю карту ў Наладах. Токен нельга выкарыстаць для аплаты ў іншых крамах.
  • Плацёжны сервіс bePaid працуе па стандарце бяспекі даных плацёжных карт PCI DSS; плацяжы падтрымліваюць праверку 3-D Secure.
  • Мы не перадаём плацёжныя даныя трэцім асобам, апрача плацёжнага сервісу і банка, якія праводзяць плацёж.

5. Калі нешта пайшло не так

Калі грошы спісаны, а Прэміум не адкрыўся, пачакайце некалькі хвілін і абнавіце Налады. Калі гэтага не адбылося, напішыце на info@guki.by: пакажыце нумар тэлефона акаўнта, дату і суму плацяжу. Умовы вяртання апісаны на старонцы Вяртанне.

Арганізацыя: Общество с ограниченной ответственностью «Медиатек» (УНП 191461969, юрыдычны адрас: Республика Беларусь, Минск, Мележа 1, 330-1). Кантакты і рэжым працы: Рэквізіты і кантакты.