Гукі.бай
BE
RU BE EN

Выдаленне акаўнта

Вы можаце выдаліць акаўнт у любы момант. Гэта нельга адмяніць.

Як выдаліць у дадатку

У праграме націсніце значок профілю ўверсе, потым «Выдаліць акаўнт». Мы адправім код на ваш нумар: увядзіце яго, каб пацвердзіць выдаленне.

Што будзе выдалена

Нумар тэлефона замяняецца службовым значэннем, імя і аватарка сціраюцца. Бібліятэка, плэйлісты, падпіскі і сесіі сціраюцца. Абязлічаная статыстыка праслухоўванняў застаецца: па ёй нельга вызначыць, хто вы. Даныя з рэзервовых копій знікаюць на працягу 14 сутак. Мы не захоўваем нічога, што дазволіла б вызначыць вас, акрамя даных, якія закон абавязвае захоўваць.

Няма доступу да дадатку

Напішыце на info@guki.by, назваўшы нумар тэлефона акаўнта. Мы пацвердзім, што акаўнт ваш (напрыклад, кодам на гэты нумар), і выдалім даныя на працягу 15 каляндарных дзён.