Музыкантам і праваўладальнікам
Хочаце, каб ваша музыка гучала ў «Гукі.бай»? Мы працуем толькі з матэрыяламі, на якія ёсць правы: у кожнага трэка павінны быць крыніца і пацверджанне ўмоў выкарыстання.
Што напісаць нам
Ліст на info@guki.by з такой інфармацыяй:
- назва выканаўцы або калектыву і спасылкі на вашы старонкі;
- што іменна вы прапануеце (трэкі, альбомы) і ў якім фармаце яны ёсць;
- на якой падставе вы можаце іх перадаць: вашы аўтарскія і сумежныя правы, ліцэнзія, дамова з лэйблам або арганізацыяй па кіраванні правамі;
- як з вамі звязацца.
Мы разгледзім зварот і адкажам. Умовы супрацоўніцтва абмяркоўваем індывідуальна.
Парушаны вашы правы?
Калі вы знайшлі ў сэрвісе матэрыял, правы на які належаць вам, напішыце на той жа адрас: пакажыце трэк, станцыю або старонку, далучыце пацверджанне правоў і кантакты. Парадак апісаны ў раздзеле 5 Умоў выкарыстання.